Кіраўнікі дыпламатычных місій краін ЕС наведалі Курапаты і Трасцянец
https://spring96.org/be/news/66979
2013
2013-11-05T12:15:06+0300
2013-11-05T12:15:06+0300
2013-11-05T13:09:50+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/kurapaty.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
5-га лістапада кіраўнікі размешчаных у Мінску дыпламатычных місій краін Еўрапейскага Саюза, а таксама Часовы павераны ў справах Злучаных Штатаў Амерыкі ў Рэспубліцы Беларусь, наведалі Курапаты і Трасцянец, масавыя магілы ахвяраў таталітарных рэжымаў дваццатага стагоддзя.
Дыпламаты традыцыйна наведваюць гэтыя месцы з нагоды Дзядоў, Дня памінання продкаў, каб аддаць даніну павагі памяці ахвяраў.
У Курапатах дыпламаты ўсклалі кветкі ля мемарыяльных знакаў, у тым ліку ля Крыжа памяці і на пагорку каля валуна, якім пазначана месца, абранае ўрадам Беларусі для ўзвядзення мемарыяла, які ўвекавечыў бы памяць пра трагічныя лёсы людзей, забітых і пахаваных тут.