viasna on patreon

Жыхар Гомеля абскарджвае ў судзе забарону пікету ў падтрымку Алеся Бяляцкага

2013 2013-11-05T07:49:24+0300 2013-11-05T07:50:59+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudy-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жыхар Гомеля Эдуард Нелюбовіч накіраваў ў суд Цэнтральнага раёна скаргу на дзеянні супрацоўнікаў гарвыканкаму, якія не далі дазвол правесці пікет у падтрымку палітычнага зняволенага Алеся Бяляцкага. Жыхар Гомеля хацеў правесці масавае мерапрыемства 10 лістапада, каб данесці да грамадскасці інфармацыю аб вылучэнні ў 2013 годзе Алеся Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію міру. Гарвыканкам жа не дазволіў пікет.

Нагадаем, што 15 жніўня Гомельскі гарвыканкам прыняў новае рашэнне аб масавых мерапрыемствах. Згодна рашэнню, у горадзе зараз вызначаны два месцы для правядзення пікетаў і мітынгаў – у спальным раёне і каля прамысловай забудовы. Заяўнікі пікету павінны заключыць платныя дамовы з «хуткай» і камунальнымі службамі.

Забарону на правядзенне пікета Эдуард Нелюбовіч лічыць неправамоцнай.

«Гарвыканкам не патлумачыў, чаму ў паўмільённым горадзе толькі дзве пляцоўкі для правядзення пікетаў, і чаму заяўнікі масавых мерапрыемстваў павінны заключаць платныя дамовы са службамі. Гэта абмяжоўвае правы грамадзян на свабоду правядзення мірных сходаў, і, як следства, на свабоду выказвання свайго меркавання. Адмову мне ў правядзенні пікета нельга разглядаць у якасці меры, неабходнай у дэмакратычным грамадстве ў інтарэсах абароны грамадскага парадку або абароны правоў і свабоды іншых асоб», - звяртае ўвагу суду заяўнік.

Ён лічыць, што яго правы, гарантаваныя артыкуламі 23,33 і 35 Канстытуцыі, а таксама артыкуламі 19 і 21 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах былі парушаны.

Эдуард Нелюбовіч просіць суд прызнаць пункты 1 і 3 рашэння Гомельскага гарвыканкаму «Аб масавых мерапрыемствах» неправамоцнымі, абмяжоўваючымі правы і інтарэсы грамадзян. Ён просіць суд ускласці на гарвыканкам абавязак ліквідаваць дадзенае парушэнне і адмяніць пункты 1 і 3 рашэння «Аб масавых мерапрыемствах».

Таксама заяўнік просіць суд паставіць пытанне аб тым, што рашэнне «Аб масавых мерапрыемствах» прызнаць неканстытуцыйным, і прызнаць у судовым парадку забарону на правядзенне пікету неправамоцнай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства