Баранавічы: грамадскія актывісты зладзілі талаку ля Крыжа ахвярам рэпрэсій 1939-1953 гг.
https://spring96.org/be/news/66955
2013
2013-11-05T06:48:09+0300
2013-11-05T06:48:09+0300
2013-11-05T06:48:09+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/dziady-baranavichy.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Традыцыйна прадстаўнікі баранавіцкіх недзяржаўных грамадскіх арганізацый і палітычных партый арганізавалі 2 лістапада 2013 года на Дзяды талаку па добраўпарадкаванню тэрыторыі ў скверы каля Крыжа (на скрыжаванні вуліц Пірагова і Смаленскай) ахвярам сталінскіх рэпрэсій 1939-1953 гг. Раней тут была турма “Крывое кола” і было забіта вельмі шмат людзей. Таму ў 1992 годзе на месцы былой турмы баранавіцкія грамадскія актывісты ўсталявалі Крыж памяці сталінскіх ахвяр.
Увечары 2 лістапада 2013 года пасля 17 гадзін грамадскія актывісты прыбралі тэрыторыю ад смецця, усклалі кветкі, запалілі свечкі. Затым нагадалі імёны тых, хто загінуў за свабоду і беларускасць, прачыталі малітву за ўсіх памёрлых і загінуўшых ад рэпрэсій людзей.