viasna on patreon

Агенцтва нацыянальнай бясьпекі ЗША можа ўзламваць пратаколы абароны інфармацыі

2013 2013-09-06T13:08:27+0300 2013-09-06T13:08:27+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/cenzura_u_internet.jpg

Паведамленьне пра гэта апублікавалі New York Times, брытанская Guardian і некамэрцыйны сайт навінаў ProPublica.

Агенцтва нацыянальнай бясьпекі ЗША (NSA) валодае магутнымі супэркампутарамі, якія здольныя ўзламаць абарончыя коды, гаворыцца ў артыкулах.

NSA таксама працуе над тым, каб ўсталёўваць «заднія дзьверы» ў праграмнае забесьпячэньне. Такія прыёмы дазваляюць атрымць доступ да інфармацыі карыстальнікаў перад тым, як яна будзе зашыфраваная і дасланая праз Інтэрнэт.

Публікацыі пра ўзлом пратаколаў шыфраваньня грунтуюцца на дакумэнтах Эдварда Сноўдэна, былога супрацоўніка амэрыканскіх спэцслужбаў.

Агенцтва нацыянальнай бясьпекі ЗША не камэнтуе гэтую інфармацыю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства