Сустрэча журналістаў з Апостальскім Адміністратарам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
3 красавіка 2007 года адбылася перадвелікодная сустрэча журналістаў з Апостальскім Адміністратарам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Сакратаром Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскупам Антоніем Дзям’янкам.
Падчас сустрэчы асвятляліся пытанні адносна супрацоўніцтва дзяржавы і Каталіцкага Касцёла на Беларусі, магчымасці забяспечыць каталіцкія парафіі краіны святарамі мясцовага паходжання, планаў пашырэння дзейнасці манаскіх супольнасцяў у Беларусі. Прадстаўнікоў прэсы цікавіла, ці хутка завершыцца працэс беатыфікацыі Слугі Божага Яна Паўла ІІ і ці вядомыя цуды, якія адбыліся праз яго заступніцтва ў Беларусі, а таксама ці магчымы прыезд Папы Бэнэдыкта ХVІ у нашу краіну.
Прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі былі запрошаны на сустрэчу сакратароў Канферэнцый Каталіцкіх Біскупаў Еўропы, якая адбудзецца 14-18 чэрвеня ў Мінску, паведамляе сайт Рыма-каталіцкага Касьцёла на Беларусі