Каля суду Савецкага раёна Менска, дзе ў 11 гадзін адначасова, пройдуць суды над лідэрам партыі БНФ Вінцуком Вячоркам і актывістам Вячаславам Сіўчыкам сабралася некалькі дзесяткаў чалавек
Падтрымаць Вячорку і Сіўчыка, нягледзячы на халоднае надвор’е, сабраліся прадстаўнікі амбасадаў некаторых краін, актывісты дэмакратычных партый і рухаў, журналісты, сябры і блізкія абвінавачаных.
Першапачаткова паведамлялася, што суд пачнецца а 10 гадзіне, аднак яго перанесьлі на 11 гадзін.
Нагадаем, што суды павінны былі адбыцца 23 сакавіка. Аднак паколькі Вячорка на той момант хварэў, суд над ім быў перанесены на 4 красавіка. На гэты ж дзень быў прызначаны суд над Сіўчыкам, які нібыта спазьніўся на судовае пасяджэньне і таму суддзя прыняла рашэньне аб пераносе разгляду справы на красавік.
13 сакавіка на Вінцука Вячорку складзены пратакол за дробнае хуліганства (нібыта нецэнзурна лаяўся у пад’едзе). У дробным хуліганстве вінавацяць таксама і Вячаслава Сіўчыка. Абодва яны былі затрыманы і правялі ноч у спецпрымальніку- размеркавальніку на Акрэсьціна..