viasna on patreon

Сёньня судзяць Вінцука Вячорку і Вячаслава Сіўчыка

2007 2007-04-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня а 10 гадзіне ў судзе Савецкага раёну Менска будзе разгледжана судовая справа старшыні партыі БНФ Вінцука Вячоркі.

Яшэ ўчора, 3 красавіка, Прэсавая служба Партыі БНФ запрасіла ўсіх прыйсьці да будынка суда і падтрымаць спадара Вячорку.

На сёньня ж прызначаны суд над актывістам апазыцыі Вячаславам Сіўчыкам.

Нагадаем, што суды павінны былі адбыцца 23 сакавіка. Аднак паколькі Вячорка на той момант хварэў, суд над ім быў перанесены на 4 красавіка. На гэты ж дзень быў прызначаны суд над Сіўчыкам, які нібыта спазьніўся на судовае пасяджэньне і таму суддзя прыняла рашэньне аб пераносе разгляду справы на красавік.

13 сакавіка на Вінцука Вячорку складзены пратакол за дробнае хуліганства (нібыта нецэнзурна лаяўся у пад’едзе). У дробным хуліганстве вінавацяць таксама і Вячаслава Сіўчыка. Абодва яны былі затрыманы і правялі ноч у спецпрымальніку- размеркавальніку на Акрэсьціна..

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства