Шэф сталічнай міліцыі Анатоль Куляшоў паведаміў, што “фігурантамі крымінальнай справы могуць стаць Вячорка і Мілінкевіч”
https://spring96.org/be/news/6402
2007
2007-03-26T10:00:00+0300
2007-03-26T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кіраўнік менскай міліцыі генэрал Анатоль Куляшоў заявіў, што ніводзін чалавек, які браў удзел у акцыі 25 сакавіка, ня быў затрыманы. Разам з тым генэрал Куляшоў падкрэсьліў, што ўдзельнікі учорашняга мерапрыемства “груба парушылі рашэньне менскіх уладаў аб маршруце правядзеньня акцыі і павінны несьці за гэта адказнасьць”, паведамляе Радыё Свабода.
Ён нагадаў, што яшчэ на мінулым тыдні была распачатая крымінальная справа паводле факту падрыхтоўкі да беспарадкаў падчас акцыі 25 сакавіка. “Я не выключаю, што фігурантамі гэтай крымінальнай справы могуць стаць і Вячорка, і Мілінкевіч” – адзначыў кіраўнік менскай міліцыі . Паводле яго, у межах гэтай крымінальнай справы некалькі чалавек ужо затрымана.