viasna on patreon

Правабаронца спадзяецца на аб’ектыўнасць старшыні Вярхоўнага суда

2013 2013-06-10T18:12:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gousha-siargej-baranavichy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкі правабаронца Сяргей Гоўша 8 чэрвеня накіраваў старшыні Вярхоўнага суда РБ Сукала В.А скаргу на пастанову аб прыцягненні яго да адміністрацыйнай адказнасці 21 жніўня 2012 года па абвінавачанні ў брыдкаслоўі ў грамадскім месцы. Грамадскі актывіст адзначае, што Брэсцкі абласны суд і Вярхоўны суд РБ яго скаргі на незаконнасць адміністрацыйнага  пакарання пакінулі без задавальнення.

Падставай для прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці праваабаронцы з’явілася заява старшыні Баранавіцкай акруговай выбарчай камісіі Латышавай Т.У. на імя начальніка Баранавіцкага ГАУС, у якой яна сцвярджала, што С. Гоўша абразіў яе і сябраў камісіі нецэнзурнай лаянкай пасля правядзення пасяджэння камісіі. На пасяджэнні камісіі Сяргей Гоўша ўдзельнічаў у якасці назіральніка.

Сяргей Гоўша адзначае, што суддзі аднесліся да разгляду яго скаргі фармальна і неаб’ектыўна, не праверылі ўсебакова і кваліфікавана ўсе сабраныя па справе доказы. Сяргей Гоўша лічыць, што адміністрацыйная справа супраць яго фактычна сфабрыкавана, а пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні складзены з парушэннем патрабаванняў арт. 9.1 ПВКаАП, паколькі падставы для яго складання не было, бо адсутнічалі дастатковыя дадзеныя, якія б сведчылі аб наяўнасці прыкмет адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага арт. 17.1 КаАП. Гэта прызнаваў нават супрацоўнік Баранавіцкага ГАУС, які складаў пратакол, папярэдне праслухаўшы аўдыёзапіс размовы Сяргея Гоўшы з Таццянай Латышавай з першакрыніцы – яго дыктафона, і перанёсшы гэты запіс з дыктафона на два кампутары ў сваім працоўным кабінеце пры сведках.

У сваёй скарзе на імя старшыні ВС РБ праваабаронца Сяргей Гоўша адзначае, што судамі таксама не ўлічана патрабаванне, выкладзенае ў п. 18 Пастановы Пленума Вярхоўнага суда РБ ад 30 верасня 2011 года, згодна якому аднабаковасць, непаўната і неаб’ектыўнае даследаванне абставін адміністрацыйнага правапарушэння маюць месца, калі судом не даследаваны ўсе доказы, якія маглі сведчыць аб адсутнасці складу правапарушэння. Праваабаронца даводзіць, што усе судзі адмовіліся зрабіць лінгвістычную і фонаскапічную экспертызу дыктафоннага запісу размовы Сяргея Гоўшы і сябрам АВК № 5, дзе не чуваць ніякага брыдкаслоў’я.

Напрыканцы сваёй скаргі Сяргей Гоўша паведамляе, што ён ўдзячны старшыні Вярхоўнага суда за адмену папярэдняй пастановы Брэсцкага абласнога суда па яго справе і цяпер просіць яго ўступіўшую ў законную сілу пастанову Брэсцкага абласнога суда ад 21 сакавіка 2013 года і пастанову суда Баранавіцкага раёна і г.Баранавічы ад 21 жнівеня 2012 года, адмяніць і справу вытворчасцю спыніць.

Праваабаронца Сяргей Гоўша спадзяецца, што і на гэты раз старшыня Вярхоўнага суда прыме адпаведнае Закону рашэнне.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства