Інга Абрамава спрабуе даведацца, у якіх ізалятарах працуюць жанчыны
Грамадская актывістка з Брэста Інга Абрамава звярнулася да міністра ўнутраных спраў з просьбай прадаставіць інфармацыю, у якіх ізалятарах часовага ўтрымання Беларусі ёсць супрацоўніцы-жанчыны.
У 2007 годзе Інга Абрамава была затрымана міліцыяй за развешванне блакітных стужачак на дрэвах і вадасцёкавых трубах перад Еўрапейскім маршам, за што судом Ленінскага раёна Брэста пакрана 5 суткамі арышту па абвінавачанні ў дробнам хуліганстве. Адбывала пакаранне ў ІЧУ, дзе сутыкнулася з дыскрымінацыяй, паколькі персанал ізалятара складаўся выключна з мужчын. Пасля вызвалення Абрамава спрабавала абскардзіць у вышэйшых інстанцыях жорсткія ўмовы ўтрымання ў ізалятары і дыскрымінацыю сябе як жанчыны, але беспаспяхова. Не атрымаўшы абароны ў Беларусі, яна звярнулася ў Камітэт па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын ААН Камітэтам факт дыскрымінацыі ў дачыненні да Інгі Абрамавай быў прызнаны і Беларусь атрымала рэкамендацыю падрыхтаваць жанчын-супрацоўніц для работы ў ІЧУ. Брэсцкі ІЧУ прыслухаўся да парады Камітэта.
Па словах Рамана Кісляка, да гэтага часу невядома, у якіх ізалятарах часовага ўтрымання ў Беларусі, акрамя Брэсцкага, працуюць жанчыны. Дыскрымінацыя павінна быць ліквідавана ва ўсіх.