Першаснай арганізацыі Свабоднага прафсаюза Беларускага Берасьцейскага дзяржаўнага ўніверсітэту ў чарговы раз адмоўлена ў прадастаўленьні юрыдычнага адрасу
https://spring96.org/be/news/6283
2007
2007-03-22T10:00:00+0200
2007-03-22T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Перад тым старшыня першаснай арганізацыі работнікаў БрДУ Валянцін Лазарэнкаў зьвярнуўся да рэктара Міхаіла Часноўскага з просьбай вярнуць юрадрас, якуі ў СПБ адабралі ў мінулым годзе.
У лісьце актывіст спасылаўся на рэкамэндацыі Міжнарожнай арганізацыі Працы. Аднак адказ рэктара расчараваў кіраўніка незалежнага прафсаюза, бо кіраўніцтва ВНУ ня ўбачыла падставаў адмяніць рашэньне аб немэтазгоднасьці прадастаўленьня юрыдычнага адрасу.
Паводле словаў В.Лазарэнкава, ён працягне працаваць дабівацца справядлівасьці ў гэтым пытаньні. На сёньняшні дзень у ВНУ ёсьць больш за трыццаць сябраў арганізацыі, якія не зьбіраюцца ўступаць у афіцыйны прафсаюз, паведаміла прэс-служба Асамблеі НДА.