viasna on patreon

Парламент не хоча ўлічваць меркаванне НДА

2013 2013-03-18T15:20:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/parlament1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
фота naviny.by

фота naviny.by

Цэнтр прававой трансфармацыі накіраваў у Камісію па правах чалавека для азнаямлення і прыняцця да ведама прапановы па зменах закона аб грамадскіх аб'яднаннях. Аднак рабочая група парламента вырашыла, што ўлічваць меркаванне НДА немэтазгодна.

Прывядзём некаторыя прапановы Lawtrend, прыведзеныя ў лісце да заканадаўцаў:

1. Урэгуляванне пытанняў стварэння і рэгістрацыі аддзяленняў міжнародных грамадскіх аб'яднанняў, створаных на тэрыторыі замежных дзяржаў.

У цяперашні час праблемным момантам законапраекта застаецца тое, што ён так і не дае поўнага ўяўлення аб працэсе стварэння аддзялення грамадскага аб'яднання, створанага на тэрыторыi замежнай дзяржавы, што не забяспечвае аднастайнага тлумачэння дадзенага працэсу рэгіструючым органам і заснавальнікамі.
У сувязі з гэтым наяўнасць у Законе Рэспублікі Беларусь "Аб грамадскіх аб'яднаннях" палажэння аб стварэнні аддзяленняў «міжнародных грамадскіх аб'яднанняў, створаных на тэрыторыi замежнай дзяржавы» робіць немагчымым стварэнне аддзяленняў аб'яднаннямі тых краін, у заканадаўстве якіх адсутнічае паняцце «міжнароднае грамадскае аб'яднанне».

Прапанова Lawtrend: Змяніць фармулёўку «аддзяленне міжнароднага грамадскага аб'яднання, створанага на тэрыторыi замежнай дзяржавы», на «аддзяленне некамерцыйнай арганізацыі, створанай на тэрыторыі замежнай дзяржавы» альбо «аддзяленне некамерцыйнай арганізацыі, заснаванай на прынцыпе сяброўства, створанай на тэрыторыі замежнай дзяржавы».


2. Змена патрабаванняў да колькаснага складу заснавальнікаў грамадскіх аб'яднанняў.

У заканадаўстве большасці еўрапейскіх краін для стварэння сяброўскай некамерцыйнай арганізацыі мінімальная колькасць заснавальнікаў, неабходных для заснавання арганізацыі, звычайна складае 2-3 чалавекі, як, напрыклад, у Нідэрландах, Францыі, Фінляндыі. Асноўныя прынцыпы статусу няўрадавых арганізацый у Еўропе прадугледжваюць, што дзве і больш асобы маюць права засноўваць НДА на прынцыпе сяброўства.

Прапанова Lawtrend: Вярнуцца да рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь да 29 лістапада 1999 г. i ўсталяваць мінімальную колькасць заснавальнікаў для стварэння грамадскага аб'яднання - 10 чалавек.Таксама прапаноўваецца выключыць дыскрымінуючуюнорму, якая вызначае, што колькасць заснавальнікаў для стварэння і дзейнасці асобных відаў грамадскіх аб'яднанняў можа ўсталёўвацца адмысловымі законамі аб адпаведных відах грамадскіх аб'яднанняў.


3. Спрашчэнне працэдуры ліквідацыі грамадскіх аб'яднанняў, выключэнні з журнала ўліку іх арганізацыйных структур.

Негатыўнай нормай з'яўляецца чарговае павелічэнне падстаў для вынясення рашэння аб ліквідацыі грамадскіх аб'яднанняў, іх саюзаў.

Прапанова Lawtrend: Падставы для адмоваў у рэгістрацыі грамадскіх аб'яднанняў неабходна скарачаць, а не пашыраць.


4. Скарачэнне колькасці дакументаў, што прадстаўляюцца для рэгістрацыі аб'яднання.


5. Выключэнне з арт. 20 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб грамадскіх аб'яднаннях» палажэння аб абмежаванні права грамадскага аб'яднання займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю толькі шляхам стварэння камерцыйных арганізацый або ўдзелу ў іх.


6. Рэгламентаванне парадку правядзення праверак грамадскіх аб'яднанняў рэгіструюць органамі па аналогіі з камерцыйнымі арганізацыямі.

У адказе Нацыянальнага сходу адзначаецца, што прапановы Lawtrend па законапраекту былі дэталёва прапрацаваны на пасяджэнні рабочай групы з удзелам прадстаўнікоў шэрагу дзяржаўных органаў, таксама выпрацаваны рэкамендацыі. Аднак рабочай групай было прынята рашэнне аб немэтазгоднасці карэкціроўкі праекта закона з улікам прапаноў Цэнтра прававой трансфармацыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства