Менскі гарадзкі суд: 5 сутак за мову — гэта справядліва
У Менскім гарадзкім судзе
адбыўся разгляд касацыйнай скаргі скульптара Гэніка Лойкі на прысуд
судзьдзі Фрунзенскага раённага суду Людмілы Лапо.
За акцыю ў дзень абароны роднай мовы 21 лютага каля менскай
гімназіі № 4 Лойка быў пакараны 5 суткамі адміністрацыйнага
арышту. Падставай да судовага перасьледу стаў плякат, які Лойка разгарнуў
каля навучальнай установы, наступнага зьместу: «Віншуем з Міжнародным днём
абароны роднай мовы! Гімназія № 4 была апошняй беларускамоўнай
школай».
Лойка адразу, як пачалося паседжанье, хадайнічаў, каб яно вялося
па-беларуску. Судзьдзя Аляксей Бычко адхіліў
хадайнічаньне.
Судзьдзя адмовіў Лойку ў вядзеньні суду па-беларуску, спаслаўшыся
на артыкул 2.11.
Працэсуальна-выканаўчага кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях, які
нібыта дазваляе вядзеньне працэсу на расейскай мове.
Юрыстка Дар’я
Каткоўская кажа, што такое тлумачэньне закону недапушчальнае:
«Калі чалавек кажа: у мяне ёсьць такое права, і я хачу
ім скарыстацца», то суд ня можа вырашаць за яго, «тая»
ці «тая» мова. Ён мусіць забясьпечыць выкананьне гэтага права”.
Юрыстка кажа, што такое рашэньне судзьдзі можа стаць прычынай для адмены
рашэньня судзьдзі на працэсуальнай падставе — маўляў, працэс
адбываўся з парушэньнямі.
Адвакатка зьвярнула ўвагу на шматлікія парушэньні падчас папярэдняга
працэсу. Судзьдзя Лапо не дазваляла размаўляць па-беларуску, перабівала
адваката, ня высьветліла ўсе абставіны справы. Лойка ж ня меў
адміністрацыйных спагнаньняў, бацька траіх дзяцей. Пакараньне па гэтым
артыкуле прадугледжвае папярэджаньне і штраф. Аднак судзьдзя пакарала
Лойку арыштам. Адвакатка лічыць прысуд задужа жорсткім.
Судзьдздя Бычко не прыняў да ўвагі аргумэнты пазоўнікаў
і пакінуў скаргу Лойкі без задавальненьня.
Радыё Свабода папрасіла спадара Лойку пракамэнтаваць рашэньне суду:
«Абсалютна несправядлівае. Нават ня ведаеш, дзе шукаць праўду. Але
я ведаў, мне падказалі, што будзе такі вырак».
Старшыня Таварыства беларускай мовы Алег
Трусаў з нагоды працэсу Генадзя Лойкі ўжо напісаў скаргу:
«Я ў той жа дзень напісаў пратэст кіраўніку суду спадару Сукалу
наконт папярэдняга працэсу. Там увогуле быў такі прэцэдэнт, што забаранілі
адвакату па-беларуску гаварыць. А гэта зьяўляецца адміністрацыйным
парушэньнем. Ёсьць такі артыкул, які карае тых, хто абмяжоўвае дзяржаўную мову.
Я чакаю адказу».
Судзьдзя Бычкоў на працэсе Лойкі быў настроены сувора. Падчас працэсу
з залі суду выдаліў спадарыню Манько, якая запратэставала супраць таго,
каб усё вялося па-расейску. А пазьней і сястру Генадзя Лойкі Валянціну —
за зусім бяскрыўднае пытаньне зь месца. Аднак калі яму трапляліся
ў паперах беларускія словы, вымаўляў ён іх выдатна — без
акцэнту і лішняй напругі. Каб
жа за ім стаяла сотня чалавек і тут жа пратэсты напісала, то, паверце, сытуацыя
была б зусім іншая!
Але Трусаў перакананы, што ў дзяржавы ёсьць рэсурсы,
каб выконваць заканадаўства аб мовах:
«Калі я судзіўся зь Мін’юстам, я запатрабаваў, каб усё было
па-беларуску. І ўсё нармальна было — і пракурор па-беларуску
выступаў, і судзьдзі знайшліся беларускамоўныя, і прадстаўнік
Мін’юсту. Усё залежыць ад таго, як сябе паставіш і якая будзе
грамадзкая падтрымка.
Па словах Трусава, у выпадку з Лойкам сытуацыю можна кардынальна
пераламіць:
«Гэнік Лойка — сам па сабе. Таму і вынікі такія. Каб
жа за ім стаяла сотня чалавек і тут жа пратэсты
напісала, то, паверце, сытуацыя была б зусім іншая!»
Гэнік Лойка хоць і не спадзяецца на справядлівасьць, але
ўсё ж будзе падаваць скаргі ў вышэйшыя судовыя інстанцыі.