У 2012 годзе Мінюст адмовіў у рэгістрацыі 19 грамадскім аб'яднанням і двум партыям
Міністэрства
юстыцыі Беларусі адмовіла ў рэгістрацыі ў 2012 годзе 19 грамадскім аб'яднанням.
Пра
гэта паведаміў 7 лютага на прэс-канферэнцыі міністр юстыцыі Беларусі Алег
Сліжэўскі.
Мінюст
адмовіў у рэгістрацыі двум палітычным партыям - Беларускай хрысціянскай
дэмакратыі і Беларускай камуністычнай партыі працоўных.
Міністр
растлумачыў, што ініцыятары стварэння грамадскіх аб'яднанняў не вельмі
стараліся і рыхтаваліся да мерапрыемстваў, якія неабходна правесці па
заканадаўству для заснавання грамадскіх аб'яднанняў. «Як
вынік, пры праверцы дакументаў выяўляюцца недакладныя звесткі: або аб
заснавальніках, альбо аб ходзе мерапрыемства, на якім прымалася рашэнне аб
стварэнні», - сказаў Алег Сліжэўскі.
Пры
гэтым ён адзначыў, што Мінюст ва ўсіх выпадках прымае рашэнне аб адмове ў
рэгістрацыі партыі на падставе норм закона. «Тут
няма магчымасці чыноўніку па сваёй капрызе зарэгістраваць альбо адмовіць у
рэгістрацыі», - адзначыў міністр.
У
выпадку нязгоды з пазіцыяй Мінюста, адзначыў міністр, заснавальнікі могуць
звярнуцца ў суд і абскардзіць рашэнне рэгіструючага органа.
Міністр
юстыцыі таксама паведаміў, што па выніках мінулага года ў Беларусі з'явілася
111 новых грамадскіх аб'яднанняў. Таксама
ў 2012 годзе было зарэгістравана 4 саюза (асацыяцыі) грамадскіх аб'яднанняў. Што
тычыцца партый, то было зарэгістравана 29 новых аргструктур.
Усяго
па стане на 1 студзеня 2013 года было зарэгістравана 15 палітычных партый, 2477
грамадскіх аб'яднанняў, 139 фондаў.