Алесь Бяляцкі: «Кожны беларус павінен сьвяткаваць 25 сакавіка публічна»
https://spring96.org/be/news/6105
2007
2007-03-06T10:00:00+0200
2007-03-06T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вядомы праваабаронца Алесь Бяляцкі заявіў, што 25 сакавіка ў 12.00 абавязкова прыме ўдзел у святкаваньні Дня волі на плошчы Каліноўскага. "Пайду, таму што хаджу заўсёды. Буду знаходзіцца на плошчы ня ў якасьці назіральніка, а ў якасьці шэраговага ўдзельніка. Лічу, што ў гэты дзень кожны сьвядомы беларус павінен публічна сьвяткаваць. Прычым не сядзець на кухні і адпраўляць смс-кі сябрам, а, напрыклад, павесіць бел-чырвона-белы сьцяг у сваім двары. Гэта публічнае сьвята, таму сьвяткаваць яго трэба публічна", -- заяўляе праваабаронца на сайце www.25.svaboda.info.