viasna on patreon

У Лідзе міліцыя забараніла малітву на магіле паўстанца 1863-64 гг.

2013 2013-01-23T14:13:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Міліцыянты сьпісалі ў прысутных пашпартныя дадзеныя й загадалі разысьціся.

Лідзкая міліцыя перашкодзіла ў аўторак ва ўшанаваньні памяці удзельніка паўстаньня 1863-64 гг. ксяндза Адама Фалькоўскага. Ускласьці кветкі да магілы паўстанца й запаліць зьнічы зьбіраліся сябры Таварыства польскай культуры лідзкай зямлі.

Каля 19 гадзіны невялікая група дзеячоў арганізацыі сабралася ў мясцовым парку, дзе знаходзіцца магіла кс. Фалькоўскага. Як толькі старшыня Тварыства Аляксандар Калышка пачаў казаць прамову, да грамады падыйшлі чатыры супрацоўнікі міліцыі. Яны заявілі, што ў парку адбываецца недазволенае мерапрыемства й сьпісалі ў прысутных дадзеныя. Адзін зь міліцыянтаў здымаў акцыю на відэакамэру.

Калі Калышка спытаў, ці можна хаця б памаліцца ля магілы сьвятара, міліцыянты адказалі, што й гэта забаронена й загадалі прысутным разысьціся

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства