Сяргей Малашанок: цягам дня позву я не атрымаў і таму нікуды ісці не збіраюся
Наваполацкага
актывіста аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская
дэмакратыя" Сяргея Малашанка выклікаюць «на размову» пра фотаздымак з
партрэтам Алеся Бяляцкага.
“Сёння
раніцай (22 студзеня) дадому да маці прыйшоў участковы, спытаў мяне, маці
сказала, што мы разам не пражываем, шукайце яго па месцы жыхарства”, - распавёў
сайту freeregion.info Сяргей Малашанок.
-
Маці патэлефанавала мне і паведаміла, што мяне шукае ўчастковы. - Я яму
ператэлефанаваў. -
Участковы сказаў, што не ведае, хто мяне шукае і папрасіў ператэлефанаваць праз
дзве гадзіны. -
Праз гадзіну ён ператэлефанаваў сам і перадаў трубку тэлефона старэйшаму па
званню. -
Мяне папярэдзілі, што на 23 студзеня я выкліканы на допыт у Наваполацкі ГАУС па
адрасе вул. Дзяржынскага
2, - падкрэсліў Малашанок.
-
Я сказаў, што мне патрэбен афіцыйны дакумент - хто і ў якасці каго мяне
выклікае на допыт. На гэта ўчастковы адказаў, што калі патрэбна
позва, то можна яе зараз падвезці ў любое месца. - У
выніку мы дамовіліся, што позву пакінуць у паштовай скрыні. Аднак
сёння позву я не атрымаў і таму нікуды ісці не збіраюся, сказаў Сяргей Малашанок.
Сяргей
адзначае, што падставай для размовы стала акцыя салідарнасці - з Алесем
Бяляцкім і з гарадзенскімі праваабаронцамі.
Актывіст
кажа, што гатовы да любога далейшага развіцця падзей - у тым ліку да суду і
штрафу.
Нагадаем,
на размову пра фатаграфію з партрэтам Алеся Бяляцкага, 16 студзеня быў
выкліканы
Яўген Парчынскі, другі ўдзельнік акцыі.
Акцыя
салідарнасці прайшла ў Наваполацку 9 студзеня: двое актывістаў сфатаграфаваліся
з партрэтамі Алеся Бяляцкага на ганках гарадскога суду, і яшчэ актывіст аргкамітэту па стварэнні партыі
БХД Сяргей Малашанок быў сфатаграфаваны з партрэтам Алеся Бяляцкага каля гарадскога аддзела міліцыі.