Freedom House па-ранейшаму бачыць Беларусь сярод несвабодных краін
Амерыканская няўрадавая арганізацыя апублікавала даклад аб свабодзе ў свеце ў 2012 годзе.
Паводле справаздачы, Беларусь застаецца ў ліку несвабодных краін. Як перадае
Радыё "Свабода",
наша краіна мае ацэнкі 7 (найгоршая з магчымых) паводле палітычных правоў і 6
паводле грамадзянскіх свабодаў.
У 2012 годзе са 195 краінаў у рэйтынгу Freedom House 90 былі свабоднымі. У 27
краінах назіралася пагаршэнне сітуацыі, у тым ліку ў Казахстане, Кеніі, Малі,
Нігерыі, Расіі, Турцыі ды Украіне. Паляпшэнне сітуацыі адбылося ў 16 дзяржавах.
З 47 краін, названых несвабоднымі, дзевяць атрымалі мінімальна магчымыя
рэйтынгі як у сферы палітычных, так і грамадзянскіх свабодаў: Эрытрэя,
Экватарыяльная Гвінея, Паўночная Карэя, Саудаўская Аравія, Самалі, Судан,
Сірыя, Туркменістан і Узбекістан. Яшчэ 5 краін атрымалі вынікі, якія былі крыху
вышэй, чым у найгоршых — гэта Беларусь, Чад, Кітай, Куба, Лаос і Паўднёвая Асетыя.