viasna on patreon

А. Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі СМІ караюць законна, а расійскія медыі зноў звінаваціў у неаб'ектыўнасці (паводле паведамленняў агенцтва БелТА).

2003 2003-08-01T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што ў Беларусі санкцыі да СМІ прымяняюцца толькі ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам. Пра гэта ён заявіў 1 жніўня на прэс-канферэнцыі для расійскіх журналістаў. (Паводле БелТА, на сустрэчу з ім прыехалі больш як 70 карэспандэнтаў друкаваных і электронных СМІ з 30 суб'ектаў Расійскай Федэрацыі).
А. Лукашэнка заявіў, што не размяжоўвае СМІ на дзяржаўныя і недзяржаўныя, паколькі ўсе яны зарэгістраваныя ў дзяржаве, а падзяляе іх на дзяржаўныя і прыватныя. І калі нейкае СМІ парушае закон, то да яго ўжываюцца адпаведныя санкцыі.

Беларускі лідэр лічыць, што расійскія СМІ па-ранейшаму неаб'ектыўна асвятляюць падзеі ў краіне і почасту наўмысна замоўчваюць пра падзеі ў краіне. "Я добра ведаю, адкуль гэта. У нас шмат сяброў, у тым ліку сярод журналістаў, якія адкрыта кажуць, што перад імі пастаўлена такая задача, вызначаны вектар. На ОРТ і РТР лічаць за лепшае замоўчваць падзеі ў Беларусі", - сказаў беларускі лідэр. Па ягоных словах, у Беларусі добра разумеюць, што адбываецца ў расійскіх СМІ. "Прычын для гэтага шмат. Можа, і мы дзесьці вінаватыя," - сказаў кіраўнік дзяржавы. Але, як бы кіраўніцтва ні было вінаватае, крыўдзіць народ нельга, перакананы ён.

Каментуючы сітуацыю вакол закрыцця карпункта НТВ, А. Лукашэнка адзначыў, што для гэтага было шмат прычын. Тым не менш, запэўніў кіраўнік дзяржавы, рашэнне пра закрыццё прадстаўніцтва тэлеканала было прынятае, калі скажэнне пры асвятленні падзей у Беларусі ператварылася ў планаваную акцыю пры падтрымцы асобных людзей як унутры краіны, так і за мяжой, "якія на дух расіян не пераносяць".

А. Лукашэнка заявіў, што станоўча ацэньвае ідэю стварэння ў расійскіх рэгіёнах супольнага інфармацыйнага канала па асвятленні беларускіх падзей. У той жа час, ён усведамляе, што "праціўнікаў і ворагаў гэтага будзе шмат". Беларускі лідэр паведаміў, што па яго даручэнні амбасада Беларусі ў Расіі "акумулюе" ўсю інфармацыю пра рэспубліку, рыхтуе відэа- і аўдыёматэрыялы і накіроўвае ў рэгіянальныя расійскія СМІ. (БАЖ)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства