Працягваецца ціск на сябраў незалежнага прафсаюза на мікашэвіцкім “Граніце”
Працягваецца ціск на сябраў незалежнага прафсаюза з боку адміністрацыі мікашэвіцкага прадпрыемства “Граніт”. Як распавёў сёння ў “Раніцы з рацыяй” старшыня незалежнага прафсаюза Алег Стахаевіч, працаўнікоў прадпрыемства запалохваюць.
– Рэпрэсіўнай машыне нашай дзяржавы з таталітарным рэжымам атрымалася людзей ўвагнаць у такі страх, што людзі баяцца штосьці рабіць. Людзі незадаволеныя. Сітуацыя такая, што адміністрацыя прабуе вярнуць людзей да тых зарплат, якія былі, але дзякуючы нашай падтрымцы і кантакту з рабочымі не вельмі ў іх гэта атрымоўваецца.
Па словах Алега Стахаевіча, сябрам прафсаюза і рабочым усё ж такі атрымалася дабіцца сваіх правоў. За працу ў святочны дзень 7 лістапада ім заплацяць у чатырохкратным памеры замест двухкратнага, як гэта раней прапанавала адміністрацыя прадпрыемства.