У Міёрах судзяць “маладафронтаўцаў» (аднаўляецца)
Затрыманых 27 кастрычніка ў Міёрах Рамана Васільева і Зьміцера Крэмянецкага будуць судзіць у Міёрскім судзе. Іх вінавацяць у дробным хуліганстве (арт.17.1 КаАП РБ).
Праваабаронцы расцэньваюць затрыманьне актывістаў “Маладога фронту” як прэвентыўнае, звязанае з правядзеньнем традыцыйнага шэсця і мітынгу “Дзяды”, што ладзілася ў Менску 28 кастрычніка.
Як паведамляе сайт “Маладога фронту”, па вяртанні з вяселля Мікалая Дземідзенкі быў затрыманы Раман Васільеў. Машыну, у якой ехаў у сталіцу Васільеў, спынілі на выездзе з Мёраў, а хлопца затрымалі. Побач з кавярняй, дзе адзначалі вяселле, затрымалі і маладафронтаўца Змітра Крэмянецкага.
***
Старшыня суду Міёрскага раёна Наталля Грыгор'ева адхіліла 2 хадайніцтвы Рамана Васільева, якія тычыліся выкліку ў суд адваката і адвода суддзі.
Ролю сведкаў "выконваюць" ў адміністрацыйнай справе супрацоўнікі ДПС РУУСа Міёраў Мільто і Верашчака.
Зараз у суд выклікалі "хуткую" дапамогу", паколькі Васільеў скардзіцца на стан здароўя.
15-15. Рамана Васільева змясцілі ў мясцовую лякарню з падазрэннем на гіпертанічны крыз.
Справу Зміцера Крэмянецкага пачнуць разглядаць у 17 гадзін. Сведкі - Уладзіслаў Юдкін, начальнік аддзла аховы правапарадку і прафілактыкі Міёрскага РУУСа і Міхаіл Кураж.
Зміцера Крэмянецкага суд абвінваціў ў брыдкаслоўі і пакараў арыштам на 5 сутак. У другой палове дня да будынку суду "падцягнуўся" віцебскі АМАП, які кантраляваў сітуацыю.