Інфармацыя пра змяшчэнне Алеся Бяляцкага ў ШЫЗА не пацвердзілася
https://spring96.org/be/news/58074
2012
2012-10-01T12:31:20+0300
2012-10-01T12:31:20+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/bialiacki-9.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Інфармацыя пра змяшчэнне Алеся Бяляцкага ў ШЫЗА, якую напрыканцы мінулага тыдня распаўсюдзіла ІАУ "Платформа", не пацвердзілася. Пра гэта Праваабарончаму цэнтру “Вясна” стала вядома 1 кастрычніка – пасля таго, як палітвязня ў Бабруйскай калоніі №2 наведаў адвакат.
Па словах адваката, Алесь выглядае нармалёва і мае пазітыўны настрой. Таксама праваабаронца распавёў, што да свайго юбілею атрымаў каля 300 віншавальных паштовак.
Нагадаем, увечары 27 верасня з’явілася інфармацыя аб тым, што старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі напярэдадні свайго 50-годдзя, якое прыпадае на 25 верасня, быў змешчаны ў штрафны ізалятар (ШЫЗА).