viasna on patreon

Сёньня - суды над актывістамі «Zмены» (дадаецца)

2012 2012-09-19T12:42:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud-frunzenski-miensk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Фрунзенскага раёну Менска

Суд Фрунзенскага раёну Менска

Адміністрацыйныя справы затрыманых 18 верасьня перад акцыяй каля ўніверсаму “Фрунзенскі” ў Менску актывістаў “Zмены” Паўла Вінаградава, Аляксандра Арцыбашава, Ганну Курловіч і Ягора Віняцкага будуць разглядацца ў судзе Фрунзенскага раёна. Іх вінавацяць па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

18 верасня, у раёне станцыі метро “Пушкінская" затрыманыя чацвёра актывістаў “Zмены”, а таксама беларускія і нямецкія журналісты.  Актывісты “Zмены”, моладзевага крыла кампаніі “Гавары праўду!”, планавалі правесці акцыю па раздачы баршчу мінакам непадалёк ад універсама “Фрунзенскі”. Аднак яны не паспелі нават раскласціся – супрацоўнікі міліцыі затрымалі ўсіх удзельнікаў меркаванай акцыі: Паўла Вінаградава, Ягора Віняцкага, Аляксандра Арцыбашава, Ганну Курловіч. Сярод затрыманых ёсць журналісты – Аляксандр Баразенка, Сяргей Грыц, Васіль Фядосенка, Павел Падабед, Таццяна Зянкевіч, а таксама аператар і журналіст здымачнай групы з Нямеччыны, якія планавалі асвятляць акцыю.


Журналістаў адпусцілі з РУУСа ў той жа дзень без складаньня пратаколаў, а чатырох актывістаў адвезлі да суду ў ЦІП на Акцэсціна.

***

11-35. Актывістаў "Змены" прывезлі ў суд.

11-40. Аляксандра Арцыбашава будзе судзіць Зміцер Лукашэвіч. Паўла Вінаградава - Наталля Каровіна, Ганну Курловіч і Ягора Віняцкага - суддзя Людміла Лапо.

12-05. Судзяць Ганну Курловіч. У залю нікога не пусцілі. У судзе прысутнічае Уладзімір Някляеў, журналісты.

12-45. Ганну Курловіч суддзя Лапо пакарала штрафам у памеры 20 б.в. (2 мільёны рублёў). Яна ж пачала разглядаць справу Ягора Віняцкага.

13-00. Пачаўся суд над Аляксандрам Арцыбашавым. Судзьдзя — Дзьмітрый Лукашэвіч. Прысуд - 10 сутак арышту.

14-50. Ягору Віняцкаму - 7 сутак арышту.

16-10. Паўла Вінаградава судзілі адразу па 2 артыкулах: 17.1 КаАП (брыдкаслоўле з прымяненнем мегафону) і 23.34 (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Прысуды - 5 і 7 сутак адпаведна. Усяго - 12 сутак.

 

 

 

 

Пад час суду над Зменай 19 верасня
Павел Вінаградаў на судзе 19 верасня

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства