viasna on patreon

Алесь Бяляцкі працягвае дамагацца сустрэчы з ксяндзом

2012 2012-09-14T15:43:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bialiacki-2007.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі, віцэ-прэзідэнт FIDH, кіраўнік ПЦ "Вясна"

Алесь Бяляцкі, віцэ-прэзідэнт FIDH, кіраўнік ПЦ "Вясна"

Бабруйскі грамадскі актывіст Сяржук Лацінскі атрымаў ліст ад Алеся Бяляцкага, у якім зняволены праваабаронца піша, што дасюль не можа дамагчыся сустрэчы з каталіцкім ксяндзом:

“Ксяндзу я напісаў і ў адміністрацыю напісаў, спадзяюся, што яго (ксяндза) сюды запусцяць. Праваслаўныя тут маюць царвку-каплічку, дзе ідуць рэгулярныя службы, а ксяндза ўвогуле мабыць не было ні разу. Хаця каталікоў тут з цэнтральнай і заходняй Беларусі даволі шмат. Але
як будзе так будзе”.

Сяржук Лацінскі распавёў, што асабіста звяртаўся да мясцовага ксяндза Юрыя Быкава з просьбай наведаць Алеся Бяляцкага ў калоніі.

- Юры Быкаў можа прыехаць у калонію толькі па запрашэнні адміністрацыі, - адзначыў Сяржук Лацінскі. - У сваю чаргу, адміністрацыя патрабуе, каб да іх звярнуліся з просьбай запрасіць ксяндза не менш за чатыры чалавекі. Мяркую, праблема ў тым, што ў Алеся Бяляцкага абмежаваныя кантакты з іншымі вязнямі калоніі №2, і ён проста не мае магчымасці з імі дамовіцца.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства