viasna on patreon

Слуцкая раёнка раіць замяніць майкі «Свабода Бяляцкаму» на «Беларускае - самае маё»

2012 2012-09-10T12:15:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/majka-bialacki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пасля выкрывальнага артыкула ў адрас Барака Абамы і Ангелы Меркель слуцкая раёнка ўзялася за высланага з Беларусі амбасадара Швецыі Стэфана Эрыксана і Кэтрын Эштан.

«Пасланні Кэтрын Эштан ніколі не адрозніваліся канструктыўнасцю або арыгінальнасцю мыслення, - піша ў газеце «Слуцкі край» нехта Анфіса Крапівіна. - З-за іх аднабокасці ствараецца ўражанне, што еўрачыноўнікі даўно страцілі пачуццё рэальнасці. Яны нібы ў цырку працуюць, а не ў дзяржструктурах. Дзеля чаго ім даводзіцца смяшыць людзей?».

Аўтар адкрытым тэкстам заяўляе, што падставай для напісання матэрыялу паслужылі заклікі Кэтрын Эштан да беларускіх уладаў: вызваліць і рэабілітаваць усіх палітвязняў, спыніць у краіне рэпрэсіі дэмакратыі і незалежнасці СМІ, пачаць паважаць вяршэнства закона.

«Вось жа нястомная! - не стрымлівае сваіх эмоцый у адрас Эштан аўтар, чыё імя раней не сустракалася чытачу «Слуцкага краю». - Не займалася б гэтая дама танным папулізмам, а лепш бы надала сваю ўвагу вырашэнню ўнутраных праблем Еўрасаюза. Хто ёй дазваляе гэтак бесклапотна і бяздарна праводзіць свой працоўны час?».

У заключэнне Крапівіна раіць ЕС “змяніць заезджаную пласцінку бабулькі Эштан і пачаць дыялог”.

Артыкул пра Стэфана Эрыксана пад загалоўкам «Эрикссончик-Карлсончик дорогой»  таксама вылучаецца сярод матэрыялаў на сельскагаспадарчую тэматыку. Яго аўтар - нейкая Людміла Соева ўпэўненая: “славуты шведскі амбасадар тым, што яму не працягнулі акрэдытацыю”.

“Такая раптам важная персона стала! А хто ведаў спадара Эрыксана раней? Чым ён так вызначыўся? Можа, спрыяў супрацоўніцтву «Volvo» і «МАЗа»? Або «Elektrolux» з «Атлантам» звёў? Няма. Ён, як сейбіт «дэмакратычных каштоўнасцей», актыўна дапамагаў словам, справай і еўра беларускім распальнікамі каляровай рэвалюцыі ў 2010 годзе», - выкрывае першага пасла Швецыі ў Беларусі аўтар слуцкай раёнкі.

«Аднак пасля заявы былога пасла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку становіцца зразумела, што на самых хворых у свеце людзей не крыўдзяцца, - у выразах Соева не саромеецца. - Эрыксан упэўнены, што ён яшчэ абавязкова вернецца і параўноўвае сябе з Карлсанам. Мілы, мілы!».

Прадстаўнікам «пятай калоны», », палюбіўшым Эрыксана за сваё «веданне мовы» і любоў да ўсяго беларускага, аўтар раіць паслаць дыпламату жлобінскіх плюшавых мішак і льняныя майкі з надпісам «Беларускае - самае маё», а не футболкі з прынтам «Свабода Бяляцкаму».

Па стылі напісання наўрад ці чытачы газеты пазнаюць у аўтарах пасквіляў журналістаў «Слуцкага краю». Такой адвагай і палётам думкі мог вызначыцца, напрыклад, даволі вядомы Гігін. Можа быць, ён і піша пад жаночымі псеўданімамі для раённых газет?

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства