viasna on patreon

У Оршы ўзгадалі пра палітвязня Бяляцкага (фота)

2012 2012-09-10T10:29:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/orsha-bialiacki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Удзень 7 верасня жыхары Оршы маглі назіраць, як група людзей, апранутых у майкі з надпісам “Свабоду Бяляцкаму”, прайшлася па гістарычным цэнтры горада. Па словах аднаго з арганізатараў акцыі Васіля Леўчанкава, такую імпрэзу грамадскія актывісты былі вымушаны правесці пасля таго, як Аршанскі гарвыканкам некалькі разоў адмаўляў у праве на правядзенне пікета ў падтрымку праваабаронцы Бяляцкага, які цяпер знаходзіцца ў зняволенні.

Апошні раз такая заяўка падавалася на 4 жніўня. Гарвыканкам матываваў адмову адсутнасцю абсалютна надуманых дамоваў з міліцыяй, хуткай дапамогай і службай па прыборцы тэрыторыі. Не дабіўшыся ад уладаў афіцыйнага дазволу, актывісты вырашылі прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы палітвязня Алеся Бяляцкага іншым шляхам.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства