viasna on patreon

Заваяваць срэбра на чэмпіянаце свету па танцах на вазках прасцей, чым дамагчыся пабудовы пандуса

2012 2012-09-03T13:11:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Рэканструкцыя дома па вуліцы Арлоўскага ў Магілёве летась распачался з таго, што знеслі пандус - адзіны шлях у кватэру для Ірыны Мажаравай. Амаль два гады пакутлівай перапіскі, амаль 200 мільёнаў бюджэтных сродкаў - у выніку новы пандус стаў новым выпрабаваннем.

Старшыня абласной арганізацыі інвалідаў-вазочнікаў сцвярджае, што будаўнікі парушылі ўсе магчымыя нормы пабудовы такіх збудаванняў. Да таго ж веранду ў яе кватэры зрабілі так, што ў дождж Ірына вычэрпвае да 30 вёдраў вады. Адстойваць сваё права на безбар'ернае асяроддзе яна збіраецца ў судзе. Дамовіцца з будаўнікамі і чыноўнікамі аказалася складаней, чым прывезці срэбра з чэмпіянату свету па танцах на вазках.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства