viasna on patreon

У Баранавічах журналіста не дапусцілі на сустрэчу чыноўніка з грамадзянамі

2006 2006-12-18T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паводле прэс-службы БАЖу, намеснік старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Валерый Лазіцкі 14 снежня адмовіўся весці ў прысутнасці карэспандэнта недзяржаўнай газеты “Intex-press” прыём грамадзян, заклапочаных выпадкамі адстрэлу ў Баранавічах бяздомных жывёл.

Чыноўнік запатрабаваў журналістку “Intex-press” Людмілу Пракопаву пакінуць памяшканне, не гледзячы на тое, што гараджане, настойвалі на яе прысутнасці на гэтай сустрэчы. Акрамя таго, для абмеркавання гэтага пытання на прыём таксама прыйшлі спецыялісты прадпрыемства “Баранавіцкая спецаўтабаза”, якое займаецца адловам бадзяжных жывёл.

Напярэдадні чытачы газеты, абураныя жорсткім абыходжаннем з жывёламі ў горадзе, звярнуліся ў рэдакцыю “Intex-press” з просьбай надаць публічнасці гэтай праблеме і абмеркаваць, ці не парушаюць работнікі спецаўтабазы такім чынам Закон “Аб абыходжанні з жывёламі”.

Не гледзячы на тое, што пытанне мае грамадскую значнасць, карэспандэнт недзяржаўнай газеты была пазбаўлена магчымасці пачуць меркаванне гарадскіх уладаў аб гэтай праблеме.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства