Распачалася пятая праверка дзейнасьці Грамадскага аб’яднаньня “Праваабарончы цэнтр “Вясна”
Чатыры папярэднія праверкі тычыліся Абласных адзяленьняў Грамадскага аб’яднаньня “Праваабарончы цэнтр “Вясна” – Віцебскага, Брэсцкага, Гомельскага і Мінскага абласнога (апошняе было ліквідавана рашэньнем Рады, якой належаць асноўныя паўнамоцтвы па кіраваньню арганізацыяй). Праверкі дзейнасьці Абласных аддзяленьняў пачаліся адразу пасьля выбараў у мясцовыя Саветы
Цяпер Міністэрствам юстыцыі аргнізаваная поўная праверка Статутнай дзейнасьці Грамадскага аб’яднаньня “Праваабарончы цэнтр “Вясна” -- на адпаведнасьць Статута дзеючаму заканадаўству.
Гаворыць Валянцін Стэфановіч, юрыст Грамадскага аб’яднаньня “Праваабарончы цэнтр “Вясна”: “Мы абавязаны прадаставіць у Міністэрства юстыцыі усе пратаколы паседжаньняў кіруючых органаў, у тым ліку Агульнага сходу, пералічыць мерапрыемствы, у якіх мы ўдзельнічалі. Так атрымался, што з моманту рэгістрацыі нашага грамадскага аб’яднаньня ў 1999 годзе, у нас штогод адбываюцца праверкі – у 2001 годзе пасьля выбараў прэзідэнта была пазапланавая праверка, у 2002 – планавая праверка, зараз зноўку праверка. Прычым гэта буйнамасштабныя правекркі – па ўсім кірункам дзейнасьці”.