У Брусэлі заплянаванае пазачарговае пасяджэньне
https://spring96.org/be/news/55553
2012
2012-08-08T22:25:53+0300
2012-08-08T22:25:53+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
10 жніўня ў другой палове дня адбудзецца надзвычайнае пасяджэньне амбасадараў краін Эўразьвязу ў Брусэлі ў справе Беларусі.
Як паведамляе польскае агенцтва PAP са спасылкай на крыніцы ў ЭЗ,
на ім «будзе выпрацаваны адказ Эўразьвязу на рашэньне беларускага рэжыму
аб высылцы зь Менска супрацоўнікаў амбасады Швэцыі».
Гэта будзе надзвычайная нарада, бо паводле плянаў, чарговае паседжаньне амбасадараў павінна адбыцца 31 жніўня.