viasna on patreon

Суды апраўдваюць пакараных удзельнікаў канцэрту ў ДК МТЗ 24 сакавіка

2012 2012-07-24T10:39:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudy-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Яшчэ аднаму пакаранаму ў адміністрацыйным парадку ўдзельніку дабрачыннага  канцэрта ў менскім ДК МТЗ удалося аднавіць справядлівасьць. 5 ліпеня суд Цэнтральнага раёна пастанавіў спыніць адміністрацыйную справу Паўла Дзяркача у сувязі з недаказанасьцю правапарушэньня.

Павел Дзяркач быў затрыманы 24 сакавіка разам з сотняй удзельнікаў дабрачыннага канцэрту ў падтрымку ініцыятывы “Ежа замест бомбаў”, і пасьля складаньня пратаколу затрыманьня зьмешчаны ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў. Адміністрацыйную справу  26 сакавіка разглядаў суддзя Цэнтральнага раёна Менска Віктар Ясіновіч, які, нягледзячы на супярэчнасьці
ў пратаколах затрыманьня,  прызнаў яго вінаватым у дробным хуліганстве (арт17.1 КаАП)  ды пакараў штрафам у памеры 4 базавыя велічыні.

Пасьля шматлікіх скаргаў затрыманых ў розныя інстанцыі. Супрацоўнікамі  Следчага камітэту Цэнтральнага раёна была праведзеная праверка, па выніках якой Менгарсуд у канцы чэрвеня адмяніў рашэньне суду Цэнтральнага раёна, а справу накіраваў на новы разгляд  іншаму суддзі.

5 ліпеня суддзя Валерый Есьман прыняў рашэньне справу ў дачыненьні да Паўла  Дзяркача спыніць, паколькі з матэрыялаў справы вынікае, што адсутнічаюць пісьмовыя доказы, таго, што Дзяркач брыдкасловіў, моцна крычаў на мінакоў і размахваў рукамі, тым самым парушаючы грамадскі парадак і спакой.
 Пярэчаньні Дзяркача пра тое,  што ён не здзяйсьняў дробнага правапарушэньня ў пяпярэднім слуханьні, нічым не былі абвергнуты, а наадварот – падцвярджаюцца паказаньнямі сведкаў Трухановіча І. і Рубашка Е.

Зразумела,  незаконна пакаранаму Дзяркачу можна звяртацца зараз у суд з зыскам аб спагнаньні матэрыяльнай і маральнай кампенсацыі. Аднак застаецца адкрытым сур’ёзнае пытаньне аб прафесійнай прыдатнасьці суддзі Віктара Ясіновіча, які вынес прысуд, а таксама даверу да супрацоўніка міліцыі Мартынчына У., які фактычна сфальсіфікаваў пратакол затрыманьня.


Хто пакарае іх за гэта? Дарэчы, днямі Паўлу Дзяркачу прыйшоў адказ са Следчага камітэту: крымінальную справу не ўзбуджаць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства