Акцыя ў падтрымку палітвязняў у Хоцімску
У людных месцах гарадскога пасёлка Хоцімск 5-6 ліпеня з’явіліся ўлёткі “Палітычным зняволеным важная ваша падтрымка”, у якіх мясцовых жыхароў заклікалі дасылаць палітзняволеным лісты і паштоўкі салідарнасці.
Акцыю правялі мясцовыя актывісты кампаніі “Гавары праўду”.
- Мы распаўсюдзілі па Хоцімску некалькі дзесяткаў такіх улётак, вывесілі іх у найбольш шматлюдных месцах нашага гарадскога пасёлка, - кажа мясцовы грамадскі актывіст Валерый Каранкевіч. - Акрамя гэтага, заклік з адрасамі палітвязняў быў надрукаваны ў хоцімскай маланакладнай газеце “Беларускі Усход” , якая распаўсюджваецца сярод жыхароў нашага раёна. Лічу, што падтрымліваць палітвязняў і выказваць ім нашу салідарнасць патрэбна пастаянна, іх лёс павінен непакоіць усіх неабыякавых людзей.