viasna on patreon

Пракуратура патрабуе ўзмоцніць пакаранне Васілю Парфянкову

2012 2012-07-06T10:27:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

24 ліпеня Мінскі гарадскі суд павінен разгледзець касацыйную скаргу актывіста.

У маі былы ўдзельнік Плошчы і сябра перадвыбарчага штаба Някляева быў асуджаны на шэсць месяцаў арышту за нібыта парушэнне ўмоў прэвентыўнага нагляду.

Нягледзячы на турэмны тэрмін, тады Парфянкова не арыштавалі, а пакінулі на волі да наступнага разгляду справы. Аднак ён можа скончыцца для актывіста яшчэ горш, чым вырак суддзі Андрэя Бандарэнкі.

- Пракурор падаў пратэст з-за мяккасці выраку, гэта азначае, што пракуратуры падаецца, што мне далі занадта мягка, але я прашу яго ўвогуле адмяніць.

Васіль Парфянкоў з’яўляецца актывістам беларускага дэмакратычнага руху з 2000-га года. У 2001-м разам з Партыяй Свабоды хлопец абараняў Курапаты, а 19 снежня 2010-га быў асуджаны на чатыры гады калоніі, адкуль выйшаў разам з іншымі па загадзе Аляксандра Лукашэнкі аб памілаванні.

Пасля гэтага міліцыя працягвала пераслед актывіста і завяла новую крымінальную справу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства