viasna on patreon

Новыя праверкі ў Літве ў сувязі са скандалам па справе Бяляцкага

2012 2012-06-20T10:15:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Галоўная камісія па службовай этыцы падазрае, што расследаваннем інцыдэнта ў Мінюсце “займаліся” тыя ж чыноўнікі, якія і “злілі” дакументы на праваабаронцу.

 

У працоўнай групе, якая высвятляла абставіны раскрыцця беларускім праваахоўнікам звестак пра банкаўскія рахункі Алеся Бяляцкага, Міністэрства юстыцыі прадстаўляла Андрада Бавяян. Тая самая Бавяян, якая і падпісвала перадаваныя ў Мінск дакументы на беларускага праваабаронцу.

У сувязі з гэтым літоўская Галоўная камісія па службовай этыцы на мінулым тыдні распачала праверку ў адносінах і да іншых прадстаўнікоў працоўнай групы ― віцэ-міністра Томаса Вайткявічуса і намесніка старшыні дэпартамента Міжнароднага права Дарыюса Жылюса. Камісія выявіць, ці ацэньвалі самі чыноўнікі сваю ж дзейнасць у інцыдэнце з Алесем Бяляцкім.

Само міністэрства юстыцыі сцвярджае, што згаданая працоўная група не высвятляла пытанні адказнасці чыноўнікаў, але стваралася, каб высвятліць усе акалічнасці і небяспекі супрацоўніцтва з замежнымі калегамі. Праверка дзеянняў чыноўнікаў праводзілася асобна, і Бавяян атрымала заўвагу і пазачарговую пераатэстацыю, паведамляе літоўскі Мінюст.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства