viasna on patreon

Гародня: суд не задаволіў скаргу Аляксандры Васілевіч

2012 2012-06-19T16:28:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud8.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Ленінскага раёну Гародні завяршыўся адміністратыўны працэс па скарзе старшыні гарадской арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі Аляксандры Васілевіч на дзеянні мясцовага гарвыканкаму.

Нагадаем, актывісты АГП планавалі правесці “чарнобыльскі” пікет 26 красавіка - каб ушанаваць памяць ахвяраў катастрофы, а таксама прыцягнуць увагу грамадскасці да пытанняў ядзернай бяспекі і экалогіі ў кантэксце будаўніцтва Астравецкай АЭС. Аднак гарвыканкам адмовіў у правядзенні такога пікету. Суддзя Людміла Жукоўская палічыла адмову мясцовых уладаў законнай і не задаволіла скаргу Васілевіч.

Калі будзе разгледжана скарга Аляксандры Васілевіч на адмову ў правядзенні яшчэ аднаго пікету – пакуль невядома. Пікет пад лозунгам “За справядлівыя выбары без Лукашэнкі” меўся адбыцца 15 траўня, але гарвыканкам не даў дазволу на яго правядзенне.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства