viasna on patreon

У Брэсце распачалася акцыя “Задай пытанне дэпутату!”

2012 2012-06-19T10:12:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/maslouski-igar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Маслоўскі

Ігар Маслоўскі

З ініцыятывай правядзення гэтай кампаніі выступілі мясцовыя актывісты Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Як распавёў старшыня абласной арганізацыі БСДП (Г) Ігар Маслоўскі, тэрмін паўнамоцтваў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу заканчваецца, таму самы час спытаць кожнага з іх, што “народны абраннік” зрабіў персанальна, якія свае перадвыбарныя абяцанні выканаў, як абараняў
сваіх выбаршчыкаў ад сацыяльна-эканамічнага крызісу і гэтак далей.

“Мы хочам, каб дэпутаты сапраўды былі актыўнымі, абаранялі правы выбаршчыкаў і выконвалі свае абяцанні, - кажа Ігар Маслоўскі. - Дэпутаты мусяць быць адкрытымі і даступнымі для народа”. Ён таксама нагадаў, што ў мінулым годзе партыйныя актывісты прапанавалі прыняць Закон РБ “Аб кампенсацыі ўкладаў у беларускіх рублях” у сувязі з 180% дэвальвацыяй, аднак цяперашнія дэпутаты адмовіліся гэта рабіць.
Сябры БСДП (Г) прапануюць жыхарам Брэста паставіць свае подпісы пад пытаннямі наконт канкрэтных дзеянняў асабіста дэпутатаў і ўвогуле беларускага парламенту падчас крызіснага перыяду, а таксама спробамі даведацца, якія заканадаўчыя ініцыятывы за ўвесь тэрмін сваіх паўнамоцтваў былі ўнесеныя “народнымі абраннікамі”. Брэсцкім выбаршчыкам таксама прапануецца задаць і іншыя пытанні тым, хто мае зараз дэпутацкі мандат.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства