Свабоду палітвязьням і сумленных выбараў патрабуюць нават ... чацвераногія
https://spring96.org/be/news/53189
2012
2012-06-13T08:40:14+0300
2012-06-13T08:40:14+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/palitzeki_sabaki.jpg
12 чэрвеня актывісты "Zмены" - моладзевага
крыла грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!" - правялі ў Менску чарговую
акцыю.
На гэты раз іх саюзнікамі
ў абароне правоў асуджаных
палітыкаў і грамадскіх дзеячаў выступілі сабакі.
У людных месцах
сталіцы пародзістыя сабакі
"выступілі" з патрабаваннем
свабоды палітвязням Мікалаю Статкевічу, Алесю Бяляцкаму, Дзмітрыю Дашкевічу, з пратэстам
супраць "брудных" парламенцкіх
выбараў.