Эдуарду Лобаву абмежавалі спатканьні і перадачы
https://spring96.org/be/news/53187
2012
2012-06-13T08:08:04+0300
2012-06-13T08:08:04+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Пра гэта Свабодзе паведаміла маці Лобава Марына. Некалькі
хвілін таму сын тэлефанаваў ёй з калёніі.
Цяпер Эдуарду дазволена толькі адно спатканьне і адна перадача
на год, грашовы перавод раз на месяц у памеры адной базавай
велічыні.
Эдуард Лобаў асуджаны на 4 гады паводле абвінавачаньня
ў хуліганстве. Паводле суду, разам са Зьмітром Дашкевічам яны нібыта
зьбілі мінакоў у Менску. Гэта здарылася за дзень да прэзыдэнцкіх
выбараў. У судзе пацярпелыя давалі паказаньні, схаваўшы твары
ад публікі. Лобаў і Дашкевіч заявілі, што бойку справакавалі
спэцслужбы. Эдуарда Лобава — у Івацэвіцкай калёніі.