viasna on patreon

Жыхары Баранавіч патрабуюць зменаў выбарчага заканадаўства

2012 2012-06-11T13:47:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gryk-baranavichy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадскі актывіст Рыгор Грык (г.Баранавічы)

Грамадскі актывіст Рыгор Грык (г.Баранавічы)

Грамадскі актывіст Рыгор Грык сабраў 105 подпісаў жыхароў горада Баранавічы пад зваротам за змены выбарчага заканадаўства краіны.

У звароце прапануецца: 1) уключыць у выбарчыя камісіі прадстаўнікоў кандыдатаў у дэпутаты, а таксама сяброў недзяржаўных палітычных партый і грамадскіх арганізацый; 2) адмяніць папярэдняе галасаванне як галоўную крыніцу фальсіфікацый і парушэнняў Выбарчага кодэкса; 3) усталяваць празрыстыя скрыні для галасавання; 4) стварыць умовы, каб пры падліку галасоў назіральнікі бачылі, за каго прагаласаваў выбаршчык; 5) абавязаць кіраўнікоў выбарчых камісій усіх узроўняў вывесіць тэлефоны міжнародных назіральнікаў і кантралюючых дзяржаўных органаў.

На здымку: “Адкрыты” падлік галасоў на выбарчым участку № 42 інтэрната будтрэста № 25 г. Баранавічы 19 снежня 2010 года.

Зварот накіраваны ў Адміністрацыю прэзідэнта і Цэнтральную камісію па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства