viasna on patreon

Барысаў: 6 ліпеня адбудзецца суд па пазове актывіста АГП супраць райвыканкама

2012 2012-06-08T21:55:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/barysau-vasiljeu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня Барысаўскай гарадской арганізацыі АГП Міхаіл Васільеў

Старшыня Барысаўскай гарадской арганізацыі АГП Міхаіл Васільеў

Прызначана дата судовага паседжання па пазове старшыні Барысаўскай гарадской арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Міхаіла Васільева супраць Барысаўскага райвыканкама.

Паседжанне па пазове аб неправамернасці забароны на правядзенне пікету «За сумленныя выбары супраць Лукашэнкі» пройдзе 6 ліпеня у 16.00 пад старшынствам суддзі Барысаўскага раённага суду Наталлі Селавец. Пазоў падаваў старшыня Барысаўскай гарадской арганізацыі АГП Міхаіл Васільеў.

«Сумняваюся, што рашэнне суду будзе на маю карысць, - кажа Васільеў. - Тым не менш, лічу, што падаваць пазоў было правільна. Гэта толькі першая судовая інстанцыя. У выпадку незадавальнення майго пазову, намерваюся звяртацца ў вышэйшыя інстанцыі, прайсці ўсе беларускія і, пры неабходнасці, дайсці да Камітэта па правах чалавека ААН. Заўважу, што ж усё прозвішчы фігурантаў (цяпер гэта толькі старшыня Барысаўскага райвыканкама Уладзімір Мірановіч, а далей будуць, хутчэй за ўсё, прозвішчы суддзяў) будуць зафіксаваныя. Так сказаць, для гісторыі».

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства