viasna on patreon

У Брэсце прапануюць весці “кнігі памяці” парушэнняў заканадаўства і свавольства ўладаў

2012 2012-06-07T12:04:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/koush-mikalaj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З такой ініцыятывай выступіў брэсцкі сябра нацыянальнага камітэта Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Коўш.
“У нашай краіне ўзмацняюцца рэпрэсіі супраць іншадумцаў: іх звальняюць з працы, прыцягваюць па сфальсіфікаваных абвінавачваннях да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці, - кажа апазіцыйны палітык. - Таму прапаную стварыць у рэгіёнах “кнігі памяці", каб зафіксаваць гэтыя падзеі і імёны галоўных “герояў”. Гэта могуць быць дзяржслужачыя, работнікі праваахоўных структур, арганізатары “элегантных” перамог на выбарах, аўтары адыёзных матэрыялаў у дзяржаўных СМІ”.

Пры гэтым Мікалай Коўш падкрэсліў, што не мае намер даваць ацэнку таго, што адбываецца, і дзеянням канкрэтных асоб, а тым больш выступаць у ролі суддзі. “Пасля ўстанаўлення ў краіне вяршэнства закона з дапамогай гэтых кніг магчыма прыняцце закона аб люстрацыі, - адзначае брэсцкі палітык. - Тады ўсе сённяшнія “героі” могуць быць прыцягнутыя да розных відаў пакарання: хтосьці учыніў крымінальны праступак, некаторыя будуць пазбаўленыя сваіх званняў, узнагарод і прывілеяваных пенсій, а іншым могуць быць прад'яўленыя грамадзянскія пазовы аб кампенсацыі маральнай і матэрыяльнай шкоды.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства