Затрыманы Аляксей Пікулік
Прыкладна а 18-й гадзіне 31 траўня акадэмічны дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў (БІСД) Аляксей Пікулік перастаў адказваць на тэлефанаваньні – паведаміў аналітык БІСД Дзяніс Мельянцоў.
Праз гадзіны 2-3 высьветлілі, што ён знаходзіцца ў Цэнтральным РУУС.
Пасьля стала вядома, што яго пераправілі на Акрэсьціна. Паводле зьвестак
адвакаткі, ён затрыманы з абвінавачаньнем у дробным хуліганстве.
6 красавіка ў Менску машыну Пікуліка спынілі супрацоўнікі ДАІ і запатрабавалі
прайсьці ў РУУС Цэнтральнага раёну для правядзеньня працэдуры апазнаньня.
Кіраўніка дасьледнай установы, прафэсара Эўрапейскага ўнівэрсытэту ў
Санкт-Пецярбургу, западозрылі ва ўдзеле ў бойцы і ў падробцы дакумэнтаў. На
падставе апошняга падазрэньня ў яго забралі пашпарт і Ipad.
Пашпарт яму не вярнулі да гэтага часу. Калегі Пікуліка выказваюць меркаваньне,
што цяперашняе затрыманьне – працяг гэтай справы.