Сябра Незалежнага прафсаюзу Сяргей Шведаў з Гомелю дамагаецца аднаўленьня на працы і выплаты кампенсацыі за вымушаны прагул
Гомельскі абласны суд разглядае справу пра звальненьне Сяргея Швэдава ўжо другі раз.
Як паведаміла Радыё Свабода, сёлета ў траўні Сяргея Шведава звольнілі нібыта за тое, што ён вёз траіх пасажыраў без квіткоў.
Людзі, чые прозьвішчы былі зафіксаваныя ў пратаколе рэвізораў, заявілі на судовым паседжаньні, што ня ехалі тым рэйсам. Адна з кантралёрак паведаміла, што ў дзень, якім датаваны пратакол, яна працавала на іншым рэйсе. Суд прызначыў графалягічную экспэртызу подпісаў рэвізораў.
У часе папярэдняга разгляду судзьдзя прапанаваў бакам міравое пагадненьне. Дырэктар Аўтапарку №1 Уладзімер Хадакоўскі прапанаваў кіроўцу напісаць заяву і паабяцаў, што яго зноў возьмуць на працу.
Зараз Сяргей Швэдаў дамагаецца, каб яму выплацілі кампэнсацыю за вымушаны прагул.