У Слоніме аддалі даніну памяці Адаму Станкевічу
https://spring96.org/be/news/52785
2012
2012-05-25T14:13:14+0300
2012-05-25T14:13:14+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/slonim-24.05.12a.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Слонімскія сябры БХД правялі 24 траўня ў цэнтры горада акцыю памяці беларускага рэлігійнага і грамадскага дзеяча Адама Станкевіча.
Людзі сабраліся каля касцёла Бязгрэшнага зачацця святой Марыі, дзе ў 1938-1939 гадах служыў Адам Станкевіч, высланы польскімі ўладамі з Вільні.
Спачатку арганізатарамі планавалася ўскласці кветкі і паставіць партрэт у самім касцёле. Але чамусьці перад самым пачаткам касцёл аказаўся зачыненым, таму прыйшлося праводзіць акцыю ў двары кляштара. Там сябры БХД усклалі кветкі і выступілі з прамовай на знак памяці вялікага беларуса.