viasna on patreon

Слонімская ЖКГ пагражае выкінуць людзей на вуліцу

2012 2012-05-25T13:13:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/chynounik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

24 траўня павінна была адбыцца сустрэча жыхароў інтэрната па Чырвонаармейскай вуліцы горада Слоніма з чыноўнікамі райвыканкама і мясцовай ЖКГ. Але сустрэчу перанеслі.

Прычынай для такой сустрэчы стаў калектыўны зварот жыхароў інтэрната да старшыні Слонімскага райвыканкама Іосіфа Паўлюкевіча, пад якім падпісаўся 21 чалавек. Змест звароту наступны:

“Наш інтэрнат раней быў ведамасным, ад прадпрыемства “Сельгастэхніка”. На сённяшні дзень гэтага прадпрыемства ўжо не існуе, а інтэрнат перайшоў да ЖКГ. Многія жыхары ў свой час адпрацавалі ў “Сельгастэхніцы” больш за 10 гадоў і, атрымаўшы па законе ад прадпрыемства жыллё, пражылі тут больш за 10 гадоў. Тым больш, што па ўсіх умовах пражывання гэты інтэрнат сямейнага, блочнага тыпу, з асобнымі санвузламі і кухнямі. У кожным блоку жыве асобная сям’я. Большасць сённяшніх жыльцоў не ў стане, матэрыяльным і ўзроставым, набыць іншае жыллё. Але мы падпадаем пад статус маласямейнага жылля. Толькі ЖКГ не дае і нават не прапаноўвае нам гэтай мажлівасці. Гэта не студэнцкі інтэрнат, і мы лічым, што маем права патрабаваць пераводу нас на такое пражыванне. У Зэльве, Ружанах, Ваўкавыску і іншых гарадах Беларусі падобныя інтэрнаты аформлены пад маласямейныя…”

Калі адміністрацыя Слонімскай ЖКГ даведалася пра гэты зварот, яе супрацоўнікі пачалі пагражаць яго падпісантам высяленнем з інтэрната. Людзі ўсхваляваныя і незадаволеныя. Цяпер яны чакаюць сустрэчы з кіраўніцтвам Слонімскага райвыканкама і спадзяюцца на спакойнае вырашэнне сітуацыі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства