У Бяляцкага апісалі маёмасьць на лецішчы
https://spring96.org/be/news/52677
2012
2012-05-23T10:40:21+0300
2012-05-23T10:40:21+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
22 траўня ў праваабаронцы Алеся
Бяляцкага апісалі маёмасьць на лецішчы. Пра гэта паведаміла жонка Алеся
Бяляцкага Натальля Пінчук.
«Сёньня прыехалі на лецішча ў Ракаў, апісалі там маёмасьць. Судовы
выканаўца паводзіўся карэктна, але працэдура непрыемная, нагадвала працэдуру,
якая адбывалася пры вопісе маёмасьці на кватэры».
Раней у сакавіку была апісаная кватэра Бяляцкага ў Менску. Бяляцкі
асуджаны на чатыры з паловай гады зьняволеньня. За кратамі
знаходзіцца з 5 жніўня 2011 году і цяпер адбывае пакараньне
ў Бабруйскай калёніі.