viasna on patreon

У Віцебскай вобласці распачаўся праект "Не-- гвалту над дзецьмі!"

2012 2012-05-15T16:13:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dzeci-kruyda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праект рэалізуецца Віцебскай абласной арганізацыяй Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа пры фінансавай падтрымцы прадстаўніцтва Міжнароднага дзіцячага фонду ў Рэспубліцы Беларусь.

Асноўная мэта праекта - спрыяць фарміраванню негатыўнага стаўлення да фактаў гвалту над дзецьмі ў дарослых. Таму ў вобласці будзе праводзіцца адмысловая  інфармацыйная кампанія: па мясцовым тэлебачанні будзе транслявацца ролік сацыяльнай рэкламы, таксама будзе распаўсюджвацца друкаваная прадукцыя адпаведнай тэматыкі. Запланаваныя  інтэрактыўныя лекцыі для педагогаў і слухачоў курсаў падвышэння кваліфікацыі.

Старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Жэланова лічыць праблему вельмі важнай: "Даследаванні, праведзеныя ў Беларусі, паказваюць, што нашы дзеці ў большасці сваёй гвалту не падвяргаюцца. Аднак, на думку спецыялістаў, нізкія паказчыкі статыстыкі сведчаць не аб адсутнасці праблемы, а аб яе латэнтным характары. Афіцыйныя лічбы адлюстроўваюць толькі крайнія выпадкі, калі ў справу ўмешваюцца праваахоўныя органы. У той жа час часцяком не разглядаюцца як формы жорсткага абыходжання з дзецьмі і неналежны догляд, і вербальная агрэсія, і адсутнасць падтрымкі і дапамогі з боку дарослых ".

Жыхарам вобласці раяць не быць абыякавымі да фактаў гвалту: калі гэта гвалт фізічны або сэксуальнага характару, відавочцаў просяць неадкладна звяртацца ў міліцыю. Калі гаворка ідзе пра грубае абыходжанне, невыкананне бацькоўскіх абавязкаў ці нешта падобнае, -- звяртацца варта да сацыяльнага работніка ў навучальную установу, дзе вучыцца дзіця, або ў абласны сацыяльна-педагагічны цэнтр.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства