viasna on patreon

У Гародні грамадскія актывісты судзяцца з гарвыканкамам

2012 2012-05-15T14:46:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Ленінскім раённым судзе Гародні сёння пачаўся разгляд скаргі мясцовых грамадскіх актывістаў Вадзіма Саранчукова, Юрыя Істоміна і Уладзіміра Хільмановіча на рашэнне гарвыканкаму з просьбай прызнаць рашэнне мясцовага органа ўлады незаконным. Нагадаем, што гарвыканкам за подпісам намесніцы старшыні Ірыны Сенчанковай адмовіў заяўнікам у правядзенні мітынгу 25 сакавіка. У сваёй адмове гарвыканкам спасылаўся на тое, што заяўнікі нібыта парушылі частку 4 артыкулу 5 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”. Заява, якая была паслана заказным лістом яшчэ 7 сакавіка, зарэгістраваная ў гарвыканкаме была чамусьці толькі 12-га сакавіка. Юрысты гарвыканкаму спасылаюцца на тое, што быў шэраг выходных, і кепска працавала пошта. Грамадскія ж актывісты мяркуюць, што чыноўнікі наўмысна зацягнулі рэгістрацыю заказнога ліста. Больш таго, гэта гарвыканкам парушыў частку першую артыкулу 6 згаданага Закону. Афіцыйны адказ датуецца 19 сакавіка, а высланы ён быў толькі 20-га, пра што сведчыць штамп на паштовым канверце. А між тым закон абавязвае выканаўчы орган у пісьмовай форме прадставіць заяўнікам афіцыйнае рашэнне за 5 дзён да планаванага мерапрыемства.

Грамадскія актывісты просяць таксама прызнаць неканстытуцыйным рашэнне Гарадзенскага гарвыканкаму ад 19 кастрычніка 2011 году, якое вызначае месцы правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе. На думку заяўнікаў, яно мае выразна дыскрымінацыйны характар і наўпрост супярэчыць і Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Міжнароднаму пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.     

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства