viasna on patreon

“Маладафронтаўцы” знайшліся ў судзе (адноўлена)

2012 2012-05-15T12:38:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/logo_mf.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронцы і сябры дагэтуль не могуць адшукаць актывістаў “Маладога Фронту” Рамана Васільева, Зміцера Крэмянецкага і Мікалая Дземідзенку, якіх затрымалі ўчора і нібыта даставілі ў РУУС Фрунзенскага раёна.

14 траўня ў кватэру, якую здымаюць актывісты “Маладога фронту”, уварваліся супрацоўнікі міліцыі. Міколу Дземідзенку, Змітра Крэмянецкага і Рамана Васільева збілі, а потым адвезлі ў невядомым напрамку.

Дзяжурныя сталічных аддзяленьняў міліцыі не падцвярджаюць знаходжаньне актывістаў у РУУСах. Няма іх і ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.

Актывісты “Маладога фронту” звязваюць напад на кватэру з вывешаным учора на вуліцы Няміга ў Менску бел-чырвона-белым сцягам.

 

* * *

Актывістаў “Маладога Фронту” Рамана Васільева, Змітра Крэмянецкага і Мікалая Дземідзенку судзяць у судзе Цэнтральнага раёна Менска. Іх вінавацяць у дробным хуліганстве. На працэс нікога не пускаюць, нават адвакатаў. Міколу Дземідзенку - 10 сутак арышту. Суддзя - Вайцэховіч.

Раману Васільеву суддзя Алена Ткачова прысудзіла 12 сутак арышту.

Змітра Крэмянецкага асудзілі на 10 сутак арышту

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства