viasna on patreon

Недзяржаўную газэту «?#152;нформ-прогулка» забаронена прадаваць ў шапіках

2006 2006-10-10T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Недзяржаўную газэту «?#152;нформ-прогулка» забаронена прадаваць ў кіёску “Брэстаблсаюздруку”, які знаходзіцца ў будынку Лунінецкага райвыканкама. Адпаведнае распараджэньне на мінулым тыдні паступіла непасрэдна ад старшыні райвыканкама В. Гаргуна, - расказаў службе маніторынгу БАЖ галоўны рэдактар «?#152;нформ-прогулки» Андрэй Вышынскі.

Васіль Гаргун выклікаў у райвыканкам кіраўніка Лунінецкага аддзяленьня “Брэстаблсаюздруку” П. Каратыша і распарадзіўся выдаліць штотыднёвік “?#152;нформ-прогулка” з кіёска выканкама. І гэта, нягледзячы на тое, што паміж рэдакцыяй і прадпрыемствам “Брэстаблсаюздрук” існуе афіцыйная дамова на распаўсюд газэты.

Між тым, недзяржаўная рэгіянальная газэта “?#152;нформ-прогулка”, якая выходзіць накладам 7 тысяч асобнікаў, карыстаецца папулярнасьцю ў сваіх чытачоў і вельмі добра раскуплялася ў тым самым кіёску ў будынку Лунінецкага райвыканкама.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства